Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотаілюстра́цыя, ‑і, ж.

Ілюстрацыя чаго‑н. у выглядзе фатаграфічнага здымка.

фотаінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыя, якая ажыццяўляецца сродкамі фатаграфіі, прадстаўленая ў фотаздымках. Неўзабаве пачнецца прыём фотаінфармацыі з космасу. «Маладосць».

фотака́мера, ‑ы. ж.

1. Частка фотаапарата, якая з’яўляецца святлонепранікальнай каробкай з аб’ектывам; фатаграфічная камера. Стэрэаскапічная фотакамера.

2. Тое, што і фотаапарат.

фотака́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Картка з фатаграфічным здымкам каго‑, чаго‑н.; фатаграфічная картка. На сценах, у рамках, віселі фотакарткі. Гамолка. На фотакартцы быў мост — вялікі, прыгожы, з фігурамі на шырокіх каменных парэнчах. Арабей.

фотакарэспандэ́нт, ‑а, М ‑пце, м.

Фатограф, які робіць здымкі для якога‑н. перыядычнага выдання. Рэпарцёры, парывісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купкі і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень. Васілёнак. [Бацька:] — Зараз мы выпусцім страуса Эму і бегемота Рану, каб таварыш фотакарэспандэнт зняў іх. Даніленка.

фотакарэспандэ́нцыя, ‑і, ж.

Карэспандэнцыя для якога‑н. часопіса або газеты ў выглядзе фатаграфічных здымкаў.

фотакера́міка, ‑і, ДМ ‑міны, ж.

Упрыгожанні на керамічных вырабах, нанесеныя спосабам фатаграфіі.

фотако́нкурс, ‑у, м.

Конкурс на лепшую фатаграфію.

фотако́пія, ‑і, ж.

Копія якога‑н. дакумента, рукапісу і пад., зробленая фатаграфічным спосабам; фатаграфічная копія. Фотакопіі рукапісаў.

фотаксілагра́фія, ‑і, ж.

Гравюра на дрэве з перанясеннем малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло, xylon — ссечанае дрэва і graphó — пішу.]