наабшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Абшморгваючы, нарваць вялікую колькасць чаго‑н. Наабшморгваць лісця. Наабшморгваць ягад.
наабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Паабяцаць многа чаго‑н. [Юрку] вельмі многа наабяцалі — асабліва на будучае. Карпаў.
наадбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Адбіць, адкалоць нейкую колькасць чаго‑н.
наадбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго‑н.
2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго‑н. Наадбіраць спелых яблык.
наадва́львацца, ‑аецца; зак.
Адваліцца, адпасці ў нейкай колькасці. Наадвальвалася тынку.
наадваро́т, прысл.
1. У адваротным напрамку. Прачытаць слова наадварот.
2. Зусім інакш, не так, як трэба. Зрабіць усё наадварот. □ Я хацеў выклікаць жаласць у сэрцы Барыса, а выйшла наадварот... Бядуля. Лена адчыніла акно. Ад гэтага ў пакоі не стала халадней. Хутчэй наадварот: ноч была цёплая. Ваданосаў.
3. у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана. Старыя злаваліся, а мы, наадварот, радаваліся. Якімовіч. Аксану больш за ўсё на свеце цікавіла свая сям’я, гаспадарка.. Люба, наадварот, цікавілася больш тым, што рабілася вакол. Васілевіч.
4. у знач. супраціўнай часціцы (у пачатку рэплікі). Зусім не. — Гэты ваш.. [знаёмы] не вельмі дасціпны чалавек, — сказаў Канстанцін Пятровіч. [Аляксандра Сцяпанаўна:] — Наадварот, ён меў рацыю. Васілёнак.
наадграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Адгрэбці нейкую колькасць чаго‑н. Наадграбаць снегу.
нааддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Ададраць нейкую колькасць чаго‑н. Пасля пахавання, увечары, вярнуўшыся з папялішча школы, мы зноў сядзелі ўдвух з дзядзькам Яўменам на яго дворышчы на тых дошках, што нааддзіралі былі з платоў і на якіх збіраліся надоечы класціся спаць. Сачанка.
наадкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Адкалупаць нейкую колькасць чаго‑н.
наадкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Адкінуць нейкую колькасць чаго‑н. Наадкідаць камення. Паадкідаць снегу.