Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рвач, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які імкнецца атрымаць за сваю работу больш, чым яна каштуе, ці нядобрасумленнымі спосабамі здабыць як мага больш асабістых выгод. Ладавалі заявы звычайна рвачы, спадзеючыся: моў, новы старшыня мала ведае калгас і людзей — самы зручны выпадак ускубнуць, што можна. Дуброўскі.

рво́та, ‑ы, ДМ ‑рвоце, ж.

Мімавольнае вывяржэнне змесціва страўніка праз рот.

рво́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рвоты. Рвотны акт. // Які выклікае рвоту. Рвотны сродак.

2. у знач. наз. рво́тнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае рвоту.

рдзе́нне,

гл. ірдзенне.

рдзест,

гл. ірдзест.

рдзе́цца,

гл. ірдзецца.

рдзець,

гл. ірдзень.

рдзі́сты,

гл. ірдзісты.

рдзя́ны,

гл. ірдзяны.

ржа,

гл. іржа.