раяні́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раяніраваць.
2. у знач. прым. Прыстасаваны, прыдатны да ўмоў пэўных геаграфічных раёнаў. Раяніраваныя сарты бульбы, пшаніцы.
раяні́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да раяніраваць.
раяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
1. Зрабіць (рабіць) надзел якой‑н. тэрыторыі на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).
2. Спец. Размеркаваць (размяркоўваць) для пэўных, вызначаных раёнаў. Раяніраваць сорт пшаніцы.
рва́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да рвача, рвацтва. Зараз Рулін выдаваў сябе за шкоднага, беспадстаўнага скаржніка з рвацкім задзёрам. Гартны.
рва́цтва, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі рвача. Барацьба з рвацтвам.