Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рашэ́цісты, ‑ая, ‑ае.

У анатоміі — з вялікай колькасцю адтулін. Рашэцістая косць.

рашэ́ціць, ‑шэчу, ‑шэціш, ‑шэціць; незак., каго-што.

Прабіваць, рабіць дзіркі ў многіх месцах. Юрка дзесьці дастае патроны і пасля трох «законных» рашэціць мішэнь сваімі. Жычка. [Ворагаў] рашэцілі кулямі ва ўпор, даганялі, білі наводмаш прыкладамі. Навуменка.

раява́ць, раюю, раюеш, раюе; незак.

Абл. Жыць вельмі добра, без турбот, без клапот, як у раі. [Сын:] — Дроў табе — дзве машыны прыпру!.. Усю зіму раяваць будзеш. Ракітны.

раялі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Прыхільнасць да каралеўскай улады.

[Фр. royalisme.]

раялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Прыхільнік каралеўскай улады.

[Фр. royaliste.]

раялі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кніжн. Жан. да раяліст.

раялі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да раялізму, раяліста.

рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

рая́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раяля, прызначаны для яго. Раяльныя струны.

раяні́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раяніраваць.