лы́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лыкаць.
лы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Піць што‑н. шумнымі глыткамі. Лыкаць ваду.
лы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да лыкаць.
лы́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Хадзіць без справы, гультаяваць, бяздзейнічаць. Лындае гультай, сланяецца па гаспадарцы, цяплейшага месца шукае. Рылько.
лы́нды,
У выразе: лынды біць гл. біць.
лып, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. лыпаць — лыпнуць.
лы́панне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лыпаць.
лы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. То адкрываць, то закрываць вочы; маргаць. Генерал толькі што паабедаў, вочкі яго лыпалі сонна і сыта. Мележ.
•••
Лыпаць вачамі — а) бяссэнсава маргаць ад разгубленасць збянтэжанасці, здзіўлення, страху. Нейкі час .. [Ладуцька] разгублена лыпаў вачыма, а потым упарта закруціў галавой. Кулакоўскі; б) маўчаць, не ведаючы, што сказаць. [Алаіза:] — Часам звычайны рабочы што спытае, а ты стаіш і лыпаеш вачыма, не ведаеш, што адказаць. А спытае, здаецца, і вельмі простае. Арабей.
лы́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да лыпаць.
лысава́ты, ‑ая, ‑ае.
З невялікай, нязначнай лысінай. Сакратар абкома, пажылы, лысаваты чалавек, горача паціснуў усім рукі. Лынькоў.