рачні́к, ‑а, м.
Работнік рачнога транспарту. Планы ў рачнікоў вялікія, па рэках трэба перавезці мільёны тон грузаў. Сачанка.
рачны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ракі. Рачная вада. Рачны бераг. Рачны пясок. □ Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем. Шамякін. // Які жыве ў рацэ. Рачная рыба. Рачны акунь.
2. Прызначаны для плавання па рацэ, звязаны з работай на рацэ. Рачны транспарт. Рачны вакзал. Рачны млын.
рачо́к, ‑чка, м.
1. Памянш. да рак 1; невялікі рак 1.
2. звычайна мн. (рачкі́, ‑оў). Агульная назва групы дробных беспазваночных жывёл з класа ракападобных.
рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Р мн. ‑лак; ж.
Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы. Федасеенка. Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў. Сабаленка.
рачы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рака 1. Рачыныя вочы.
раша́льнасць, ‑і, ж.
Магчымасць рашэння. Рашальнасць ураўнення.
раша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рашыцца.
2. Зал. да рашаць.
раша́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.
2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.
•••
З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).
ра́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Тое, што і ражка.