Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лі́тнік, ‑а, м.

Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.

літніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Літніковая сістэма. Літніковы ход.

літо́вец,

гл. літоўцы.

літо́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне літаграфіі.

літо́ўка,

гл. літоўцы.

літо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Літвы, літоўцаў. Літоўская мова.

літо́ўцы, ‑тоўцаў; адз. літовец, ‑тоўца, м.; літоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Літоўскай ССР.

літо́ўшчык, ‑а, м.

Уст. Спайшчык.

літр, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 кубічных сантыметраў. Літр вады. Літр малака.

2. Разм. Пасудзіна такой ёмістасці.

[Фр. litre.]

літра́ж, ‑у, м.

Аб’ём якой‑н. пасудзіны ў літрах. Літраж бака.

[Фр. litrage.]