шасцідзённы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца шэсць дзён. Шасцідзённы тэрмін. Шасцідзённая паездка. // Разлічаны на шэсць дзён. Шасцідзённы заработак. Шасцідзённы прадуктовы запас.
шасцідо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які заключае ў сабе шэсць рытмічных долей. Тарантэла — імклівы хуткі танец трохдольнага або шасцідольнага размеру. «Маладосць».
шасцізна́чны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з шасці знакаў. Шасцізначны лік.
шасціканто́вы, ‑ая, ‑ае.
З шасцю кантамі. Несцер .. заўважыў на голай, яшчэ не адталай зямлі чорны шасцікантовы футлярчык. Кулакоўскі.
шасцікла́снік, ‑а, м.
Вучань шостага класа. Жывым кутком ганарыліся не толькі шасцікласнікі, а і ўся школа. Даніленка.
шасцікра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены шэсць разоў, павялічаны ў шэсць разоў; памножаны на шэсць. У шасцікратным памеры.
шасціку́пальны, ‑ая, ‑ае.
З шасцю купаламі. Шасцікупальная царква.
шасціліне́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Калібрам у шэсць ліній (у 9 знач.). Шасцілінейная вінтоўка.
2. Дыяметрам у шэсць ліній (у 9 знач.) (пра шкло ў газавай лямпе). Шасцілінейнае шкло. // Які мае шкло такога памеру. У глыбокай зямлянцы, недзе пад густым ельнікам, пры скупым святле маленькай шасцілінейнай лямпы ніклі над сталом тры галавы. Асіпенка.
шасціме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца шэсць месяцаў. Шасцімесячныя курсы. // Разлічаны на шэсць месяцаў. Жанчына ішла, горда ўскінуўшы галаву, валасы ў яе былі ў дробных кудзерках — шасцімесячная завіўка. Арабей.
2. Узростам у шэсць месяцаў. Шасцімесячнае дзіця.
3. Які належыць за шэсць месяцаў. Шасцімесячны аклад.