рахункаво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рахункавода, рахункаводства. Рахункаводчыя курсы.
рахунко́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рахункаводчы. Рахунковая кніга. Рахунковы работнік.
раці́н, ‑у, м.
Шарсцяная, з завітым густым ворсам тканіна для верхняга адзення.
[Фр. ratine.]
рацінава́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаецца, служыць для рацінавання. Рацінавальная дошка.
рацінава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рацінаваць.
рацінава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да рацінаваць.
рацінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Спец. Завіць (завіваць) ворс на шарсцяной тканіне.
[Ад фр. ratiner.]
раці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да раціну. // Пашыты з раціну. Рацінавае паліто.
рацпрапано́ва, ‑ы, ж.
Рацыяналізатарская прапанова. Начальнік усміхнуўся, нічога не адказаў — мусіць, быў задаволены вынаходствам, бо вечарам падпісаў ліст на выплату ганарару за рацпрапанову. Мыслівец.
рацыён, ‑у, м.
Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёл. Сутачны рацыён. Уключыць у рацыён. □ [Зося:] — Кармавы рацыён мы разам з заатэхнікам складаеш у залежнасці ад узросту, вагі і прадукцыйнасці каровы. Стаховіч. [Лукаш:] — Цяпер саўгас, усё ўзята пад строгі ўлік. Фуражыр адважыць табе па рацыёну, і ні фунта лішняга. Ермаловіч.
[Ад лац. ratio, rationis — мера, разлік.]