Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лжы́вы,

гл. ілжывы.

лжэвучэ́нне,

гл. ілжэвучэнне.

лжэнаву́ка,

гл. ілжэнавука.

лжэнавуко́вы,

гл. ілжэнавуковы.

лжэпрыся́га,

гл. ілжэпрысяга.

лжэсве́дка,

гл. ілжэсведка.

лжэсве́дчанне,

гл. ілжэсведчанне.

лі, нескл., н.

1. Кітайская мера даўжыні, роўная 0,333 м ці 576 м.

2. Мера вагі золата і серабра ў Кітаі, Манголіі, В’етнаме, роўная прыблізна 37 мг.

лібера́л, ‑а, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.); член ліберальнай партыі.

2. перан. Разм. Той, хто ліберальнічае, займаецца шкодным патураннем. [Сівалоб:] — Дзе ваша пільнасць! Вы — гнілы ліберал! Лепш зусім нічога не пішыце пра ферму, чым узносіць на шчыт немаведама каго. Сабаленка.

3. Уст. Чалавек, які свабодна мысліць; вальнадумец. Наздра ў горадзе лічыўся лібералам і сам аб гэтым заўсёды казаў з задавальненнем. Галавач.

лібералі́зм, ‑у, м.

1. Палітычны кірунак, які адстойваў свабоду буржуазіі ў феадальна-прыгонніцкую эпоху і ў эпоху буржуазных рэвалюцый, які стаў глыбока рэакцыйным з устанаўленнем палітычнага панавання буржуазіі і развіццём рэвалюцыйнай барацьбы пралетарыяту.

2. перан. Разм. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць; шкоднае патуранне. Кашалёў заканчваў прамову крытыкай у адрас Янукевіча, абвінавачваючы яго ў мяккацеласці і залішнім лібералізме. Хадкевіч.

3. Уст. Вальнадумства.

[Ад лац. liberalis — свабодны.]