лібера́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Жан. да ліберал.
лібера́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ліберальнага (у 2, 3 знач.).
лібера́льнічанне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ліберальнічаць.
лібера́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Разм. Быць залішне памяркоўным, паблажлівым; патураць. [Зёлкін:] Не разумею, чаго Гарлахвацкі ліберальнічае. Даўно пара з .. [Чарнавусам] развітацца. Крапіва.
2. Уст. Праяўляць вальнадумства; прыкідвацца лібералам.
лібера́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ліберала, лібералізму (у 1 знач.). Ліберальная партыя. Ліберальная буржуазія.
2. перан. Разм. Які дапускае лібералізм (у 2 знач.), шкоднае патуранне. Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі. Гартны.
3. Уст. Які праяўляе лібералізм (у 3 знач.). У першай палавіне XIX ст. у галіне беларускай фалькларыстыкі і літаратуры дзейнічаў паэт-вучоны ліберальнага напрамку Ян Чачот. Шакун.
ліберці́, нескл., н.
Сорт бліскучай мяккай (звычайна шаўковай ці паўшаўковай) тканіны.
[Англ. liberty.]
лібрэ́та, нескл., н.
1. Слоўны тэкст вялікага музычна-вакальнага твора (оперы, аперэты і пад.). // Кароткі пераказ зместу оперы, балета (змешчаны звычайна ў тэатральнай праграме).
2. План сцэнарыя для балета ці кінафільма.
[Іт. libretto.]
лібрэты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Аўтар лібрэта.
лібрэты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да лібрэтыст.