Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лесавы́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лясны (у 1 знач.). Расцвітаюць навакол лесавыя краскі. Лынькоў.

лесавы́вазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вывазка лесу (у 2 знач.).

лесагадава́льнік, ‑а, м.

Дзялянка зямлі, на якой вырошчваюцца саджанцы для развядзення лесу.

лесагадо́ўля, ‑і, ж.

Тое, што і лесаводства (у 2 знач.).

лесага́ндаль, ‑длю, м.

Гандаль лесам, лесаматэрыяламі.

лесагаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Лясная гаспадарка.

лесагаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесагаспадаркі.

лесаго́н, ‑а, м.

Рабочы, які дастаўляе крапёжны лес у забой.

лесазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, на якім адбываецца пачатковая апрацоўка лесу (у 2 знач.).

лесазаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесазавода.