ленінія́на, ‑ы, ж., зб.
Сукупнасць твораў літаратуры і мастацтва аб У.І. Леніне. Беларуская ленініяна.
ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы. // Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны. // Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы. // Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.
2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту. // Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.
•••
Ленінскі прызыў гл. прызыў.
ле́ннік, ‑а, м.
Гіст. Васал, які атрымаў лен.
ле́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лена, звязаны з ленам, з яго уладаннем. Леннае права. Ленная залежнасць. Леннае ўладанне.
ле́нтачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ленты. Лентачная фабрыка. // Зроблены з ленты (лентаў).
ле́нчык, ‑а, м.
Спец. Драўляная аснова кавалерыйскага сядла.
ле́ны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.
ле́пей, прысл.
Разм. Тое, што і лепш. — Рашайце, госці, самі, — раптам сказала [Антаніна Міхайлаўна]: — Ці тут мы сядзем за стол, ці можа лепей пойдзем у садок пад грушку? Колас. У гасцях добра, а дома лепей. Прыказка.
ле́пет, ‑у, М ‑пеце, м.
Няскладная, невыразная мова дзіцяці. Лепет дзяцей напоўніў пакой. // Лёгкая, несур’ёзная размова; балбатня. Сваім лепетам Марта ажывіла хату. Гартны. // Невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад. — Ты.. наглядай добра за вокнамі і дзвярыма, — загадаў .. [начальнік] чырвонаармейцу і накіраваўся ў хату, не зважаючы на лепет старшыні сельсавета. Крапіва.
•••
Дзіцячы лепет — пра што‑н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.