выру́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырульваць — выруліць.
выру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выруліць.
вы́ручаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выручыць.
выруча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выручаць.
выруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выручыць.
вы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выручаць — выручыць (у 1 знач.).
2. Утаргаваныя грошы. Здаць выручку ў банк.
•••
На выручку (пайсці, кінуцца і пад.) — на дапамогу каму‑н.
вы́ручыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Памагчы выйсці з цяжкага становішча. Выручыць з бяды. □ [Салдат:] — Як ты мне дапамог! Не дапамог, а, можна сказаць, выручыў. Гамолка.
2. Утаргаваць. Вязуць усё, што трэба прадаць, каб выручыць сякую-такую капейчыну. Сачанка.
выруша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вырушыць.
вы́рушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
Разм. Адправіцца куды‑н., рушыць. Ёсць такое рашэнне: Алесю і Андрэю вырушыць у разведку. Брыль.
вырыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырываць 1 — вырваць 1.