адміністрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі.
адміністрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Кіраваць, падмяняючы жывое кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі.
адміністра́тар, ‑а,
Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад.
адміністра́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да адміністратара.
адміністраты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і адміністрацыйны.
адміністрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да адміністрацыі.
2. Які мае дачыненне да органаў дзяржаўнага кіравання.
•••
адміністра́цыя, ‑і,
Органы кіравання ва ўстанове, арганізацыі, на прадпрыемстве; службовыя асобы якога‑н. органа кіравання, кіраўнічы персанал.
[Ад лац. administratio — кіраванне.]
адміра́л, ‑а,
1. Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце.
2. Вялікі дзённы матыль сямейства німфалід.
[Ад араб. amir al-bahr — уладар мора.]
адміралце́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да адміралцейства.
адміралце́йства, ‑а,
1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.
2.
адміра́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да адмірала.