Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вырачэ́нне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырачыся.

выраша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можна вырашыць, які паддаецца вырашэнню. Вырашальная праблема. // Найбольш важны, асноўны; рашаючы. Вырашальны момант. Вырашальны год пяцігодкі.

вы́рашаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вырашыць (у 2, 4 знач.).

2. у знач. прым. Пра які ёсць пэўнае рашэнне; які не патрабуе перагляду. Вырашанае пытанне.

выраша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вырашыцца.

2. Зал. да вырашаць (гл. вырашыць у 2, 4 знач.).

выраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вырашыць.

вы́рашчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вырасціць.

вы́рашыцца, ‑шыцца; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным. Пытанне не вырашылася, а ўскладнілася. Чарнышэвіч. Цяпер мне аж самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца. Карпюк.

вы́рашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. з інф. або з дадан. сказам. Прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. Дзень у мяне быў у запасе, і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі. Ракітны. Васіль вырашыў, што ў сябра нейкая непрыемнасць і чакаў, калі Саша загаварыць сам. Шуцько.

2. што. Рашыць, знайсці адказ на што‑н. Вырашыць пытанне, праблему. □ Сацыялізм вырашыў вялікую сацыяльную праблему — ліквідаваў эксплуататарскія класы і прычыны, якія параджаюць эксплуатацыю чалавека чалавекам. Праграма КПСС. Вызваленне Панаса з няволі і выпадковае шчаслівае спатканне з ім вырашылі тую задачу, што паставіў сабе дзед Талаш. Колас. Прыйшла нарэшце тая ноч, якая павінна была вырашыць усё. Кулакоўскі.

3. што і з інф. Прыняць рашэнне. Па заяве ж, як і дамагаўся Міхал, вырашылі стварыць камісію і даручылі ёй яшчэ раз праверыць факты. Карпаў.

4. што. Рассудзіць. Вырашыць спрэчку, непаразуменне.

•••

Вырашыць лёс каго — прыняць рашэнне па якім‑н. пытанні, якое звязана з чыімі‑н. інтарэсамі.

вырашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вырашаць — вырашыць (у 2, 4 знач.).

вы́рваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вырваць.