Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малагабары́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць малагабарытнага. Малагабарытнасць машыны.

малагабары́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае малыя габарыты. Малагабарытная кватэра. Малагабарытная машына.

малагрунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова грунтоўны, абгрунтаваны. Малагрунтоўныя доказы.

маладажо́н, ‑а, м.

Мужчына, які нядаўна ажаніўся. Сакалоў быў усяго з год як жанаты, і .. сябры па санаторыю .. звалі яго маладажонам. Васілевіч.

маладажо́ны, ‑аў.

Муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся. Зося наліла чаркі і сказала: — Вып’ем, шаноўныя, за шчасце нашых маладажонаў! Ваданосаў.

маладасве́дчаны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова дасведчаны ў чым‑н. Маладасведчаны чалавек.

маладасле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова даследаваны, недастаткова вывучаны. Маладаследаваныя фізічныя з’явы.

маладастасава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мала прымяняецца. Маладастасавальнае вынаходства.

маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца. Асабліва панура выглядалі запушчаныя, маладаступныя нізіны-лужкі, заваленыя галлём і сатлеўшымі верхавінамі ссечаных старых дрэў. Колас.

2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.). Медыцынская дапамога [у дарэвалюцыйнай Беларусі] была платнай і таму маладаступнай працоўным. «Весці». // Не ўсім зразумелы. Маладаступная кніга.

маладахо́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць маладаходнага.