Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лабагрэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Р мн. ‑рэек; ж.

Самая простая жняярка з ручным скідваннем зжатай збажыны. А ў полі жніўным лабагрэйка Плыве па хлебнаму прыволлю. Калачынскі.

лаба́з, ‑а, м.

Уст. Памяшканне для продажу ці захоўвання зерня, мукі. Невялічкая прама ўціснулася паміж высокім домам і нейкім цагляным лабазам з глухою сцяной. Грахоўскі. [Сяргей:] — А ці былі запасы мукі ў лабазах? Гурскі.

лаба́знік, ‑а, м.

Уст. Уладальнік лабаза або прадавец тавару ў лабазе.

лаба́зны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да лабаза. Лабазны гандаль.

лаба́н, ‑а, м.

Прамысловая рыба сямейства кефалей. Лабан — самая вялікая і самая галавастая кефаль. «Маладосць».

лабара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, навуковай установы. [На будаўніцтве] патрэбны былі гідратэхнікі, лабаранты.., бетоншчыкі і людзі дзесяткаў другіх прафесій. Галавач.

2. Памочнік прафесара, выкладчыка на лабараторных занятках.

[Ад лац. laborans, laborantis — які працуе.]

лабара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да лабарант.

лабара́нцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лабаранта. Лабаранцкія абавязкі.

2. у знач. наз. лабара́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лабарантаў.

лабарато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лабараторыі (у 1 знач.). Лабараторнае абсталяванне. // Зроблены, праведзены ў лабараторыі. Лабараторныя доследы.

лабарато́рыя, ‑і, ж.

1. Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных даследаванняў; установа, у якой займаюцца такімі даследаваннямі. Хімічная лабараторыя. □ Закончыўшы лекцыі, Дальскі накіроўваўся ў сваю лабараторыю, з якой ён амаль не выходзіў на працягу двух апошніх месяцаў, і за гэты час прарабіў у ёй ледзь не астранамічную колькасць доследаў. Шахавец. Цэлы тыдзень Марына Міхайлаўна, нікуды не выязджаючы, працавала ў аграгэхнічнай лабараторыі. Паслядовіч.

2. перан. Творчы працэс, творчая дзейнасць каго‑н. Творчая лабараторыя пісьменніка.

[Лац. laboratorium.]