Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

кхме́ры, ‑аў; адз. кхмер, ‑а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кампучыі.

кыш і кш, выкл.

Выкрык, якім адганяюць курэй, птушак. [Антось] устаў, выцягнуў з вогнішча галавешку і запусціў ёю ў сароку. — Кыш, каб ты здохла!.. Бажко.

кюве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгуначнага палатна для сцёку вады.

[Фр. cuvette.]

кюве́та, ‑ы, ДМ ‑це; Р мн. ‑ет; ж.

Плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных пласцінак і адбіткаў.

[Фр. cuvette.]

кюрасо́, нескл., н.

Апельсінавы лікёр.

[Ад геагр. назвы.]

кюры́, нескл., н.

Адзінка радыеактыўнасці рэчываў.

[Ад уласн. імя.]

кю́рый, ‑ю, м.

Штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 96.

[Ад уласн. імя.]

кюрэ́, нескл., м.

Каталіцкі прыходскі свяшчэннік у Францыі, Бельгіі і некаторых іншых краінах.

[Фр. curé.]

л, нескл., н.

1. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л.

2. Санорны, плаўны, пярэднеязычны зычны гук; можа быць мяккім і цвёрдым: вугаль, вугал.

лабавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. □ Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход, не паслабляючы лабавога ўдару. Гурскі. // перан. Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам. У. Калеснік.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго‑н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. □ Працавалі няспынна абодва кулямёты — вежавы і лабавы. Мележ.