Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нахра́пістасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць нахрапістага. Калі не крывіць душой, дык мне сам Сяргей дужа не спадабаўся сваёй нейкай самаўпэўненай нахрапістасцю. Сабаленка.

нахра́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дзейнічае нахрапам; бесцырымонны, нахабны. Нахрапісты чалавек.

нахра́пнік, ‑а, м.

Спец. Рэмень вуздэчкі, які ідзе ўздоўж пераносся да лба (каня).

нахуліга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Хуліганячы, набуяніць, насваволіць. [Маці:] — Напалохалі карову, дык яна цяпер стаяць не хоча. Паглядзі, хто там нахуліганіў. Паслядовіч.

нацадзі́цца, ‑цадзіцца; зак.

Цэдзячыся, напіцца ў што‑н.

нацадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіт, ‑цэдзіць; зак., чаго-што.

Цэдзячы, наліць нейкую колькасць чаго‑н. Нацадзіць вады з крана. // Цэдзячы, напоўніць што‑н. вадкасцю. Нацадзіць гладыш малака.

нацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі. Калі пачалі развітвацца і маці хацела пацалаваць.. [Макара], дык ён адштурхнуў яе, чамусьці засаромеўшыся.. Праўда, ён развітаўся за руку і з Ксенькай, але з ёю ён нацалаваўся напярэдадні. Асіпенка.

нацалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Пацалаваць многа раз.

нацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што‑н.

наца́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Многа, доўга пацацкацца.