Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выра́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выразнага. Выразнасць вобраза. Выразнасць напісання. Выразнасць поглядаў.

выра́знік, ‑а, м.

Той, хто адлюстроўвае, выражае чые‑н. інтарэсы, думкі і пад. Магутная рэвалюцыйная хваля ўзняла.. [Купалу] на паверхню літаратурна-грамадскага жыцця і зрабіла народным трыбунам, паэтычным выразнікам думак і жаданняў рэвалюцыйных сялянскіх мае. Івашын.

выра́зніца, ‑ы, ж.

Жан. да выразнік.

выра́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі. Галавач. // Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.

2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.

выразны́, а́я, ‑о́е.

Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.

вы́раіцца, ‑раіцца; зак.

Утварыць новы рой. Выраіліся пчолы.

вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

вы́рак, ‑у, м.

Уст. Пастанова, рашэнне суда; прыгавор.

вырака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да вырачыся.

вырака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Уст. і паэт. Абвяшчаць, выказваць. Выракаць прысуд. □ [Сімон:] Не тое грэх, што ў вусны ўваходзіць, А тое грэх, што вусны выракаюць. Клімковіч.

вы́раніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу). А я не выраню слязы, хоць сэрца сціснула ад болю... А. Вольскі.