Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшпіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расшпіліцца.

2. Зал. да расшпіляць.

расшпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расшпіліць.

расшпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Шпурляючы, раскідаць.

расшрубава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшрубаваць.

расшрубава́цца, ‑буецца; зак.

Паслабнуць, расхістацца ў змацаваннях, адшрубавацца (пра што‑н. зашрубаванае). Гайка расшрубавалася.

расшрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Раз’яднаць, разабраць на часткі што‑н. сашрубаванае. Расшрубаваць замок. Расшрубаваць гадзіннік.

расшту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі. Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. Колас. [Лукер’я] расштурхала людзей і ветрам, уляцела ў Піліпаву хату. Сачанка. // Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць. [Уладзімір Мікалаевіч] пажаваў хлеба з каўбасою, і як кінуўся ў пасцель, адразу ж заснуў моцным сном — ледзь расштурхала Вера Андрэеўна раніцай на работу... Мыслівец.

расшту́рхвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расштурхваць.

расшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

расштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расштурхоўваць.