наве́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. навешваць 1 — навесіць.
наве́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. навешваць 2 — навешаць.
наве́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да навешваць 1.
наве́швацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да навешваць 2.
наве́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навесіць.
наве́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навешаць.
наве́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навеяць.
наве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што і чаго.
1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа. Навеяць мех жыта.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам. Навеяла завіруха гурбы снегу.
3. перан. Выклікаць у каго‑н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан. Адзінота навеяла сум. □ Успамін пра маці адразу навеяў смутак на Грышаў твар. Пальчэўскі. І навеюць думак многа Мне пра мілую дзяўчынку Далі тыя і дарогі. Колас.
навёрствацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да навёрстваць 1.
навёрствацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да навёрстваць 2.
навёрстваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навярстаць 1.
навёрстваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навярстаць 2.
навіва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для навівання. Навівальны станок.
навіва́льшчык, ‑а, м.
Той, хто заняты навіваннем.