Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нафтаперапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перапрацоўкі нафты. Нафтаперапрацоўчы завод.

нафтаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Комплекс збудаванняў для перапампоўвання нафты на адлегласць. Дзяржаўная камісія прыняла ў эксплуатацыю апошні ўчастак другога нафтаправода Туймазы — Омск. «Звязда».

нафтапраду́кты, ‑аў; адз. нафтапрадукт, ‑у, М ‑кце, м.

Прадукты перапрацоўкі нафты (бензін, газа, мазут і інш.).

нафтапрамысло́васць, ‑і, ж.

Нафтавая прамысловасць.

нафтапрамысло́вец, ‑лоўца, м.

Уладальнік нафтавых промыслаў.

нафтапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нафтавых промыслаў. Нафтапрамысловы раён.

нафтапро́мысел, ‑ела, м.

Прадпрыемства, якое займаецца здабычай нафты і газу.

нафтаразве́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца разведкай нафтавых радовішчаў.

нафтасвідраві́на, ‑ы, ж.

Спец. Буравая свідравіна для здабычы нафты.

нафтасхо́вішча, ‑а, м.

Збудаванне з рэзервуарамі, прызначанае для захоўвання нафты або нафтапрадуктаў.