крамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца крамяным; цвярдзець, налівацца. Алесь раптам успамінае, што ў Тасьчынага бацькі ў гародчыку крамянеюць раннія яблыкі. Хадановіч.
2. Станавіцца здаровым, бадзёрым (пра чалавека). [Халадок] здаровы, ад яго крамянееш і адчуваеш; як падужэў ад працы і загару за лета. Пташнікаў.
крамянёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэменю (у 1 знач.). Крамянёвая глыба. // Зроблены з крэменю. Крамянёвыя прылады першабытнага чалавека. // Які дзейнічае з дапамогай крэменю. Крамянёвая стрэльба.
крамянёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак, ж.
Даўнейшая стрэльба, у якой зарад запальваўся ад удару крэсіва аб крэмень.
крамяні́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць крамяністага. Крамяністасць глебы.
крамяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Усеяны каменнем; камяністы. Крамяністая дарога. Крамяністы бераг.
крамя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Пругкі, цвёрды, сакавіты. Мерна, роўна шархала [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва. Мележ. У разоры ўзвышаецца.. горка крамяных агуркоў, выбраных учора з град калгасніцамі. Пестрак. // Поўны здароўя, сілы (пра чалавека). Ляжала Ганна на ложку, песцячы ў мяккай цёплай пасцелі сваё маладое крамянае цела. Нікановіч.
2. перан. Свежы, ядраны. І здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадакоў. Якімовіч. // Грубаваты. Гэта быў ужо не той задзірысты франтавік Бесо Коркія, які мог сказаць сустрэчнай шыкарнай даме крамянае слоўца. Самуйлёнак.
кран 1, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў рэзервуарах для выпускання з іх вадкасцей або газаў у форме трубкі і вертыкальна ўстаўленай у яе металічнай рухомай пробкі з адтулінай. Водаправодны кран.
2. Прыстасаванне асобай канструкцыі для перакрыцця трубаправода.
[Гал. kraan.]
кран 2, ‑а, м.
Механізм для захопу, пад’ёму і перамяшчэння грузаў. Пад’ёмны кран. Вежавы кран. Маставы кран.
[Ням. Kran.]
кра́навы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крана 1. Кранавая адтуліна.
кра́навы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крана 2. Кранавая ўстаноўка. Кранавы механізм.
крана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.
кранаўшчы́к, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае кран 2.