крабало́ў, ‑лова,
1. Лавец крабаў.
2. Судна, прызначанае для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.
крабало́ў, ‑лова,
1. Лавец крабаў.
2. Судна, прызначанае для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.
крабало́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лоўлі крабаў.
краваха́рканне, ‑я,
Выдзяленне крыві разам з макротай пры туберкулёзе лёгкіх, горла, а таксама пры некаторых захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы.
краваха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
Харкаць кроўю пры захворванні лёгкіх, горла і пад.
краве́ц, краўца,
Спецыяліст па шыццю адзення.
краве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да краўца, краўцоў, звязаны з іх работай.
2. Якім карыстаюцца краўцы.
краве́цтва, ‑а,
Занятак краўца.
кравяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе шмат крыві; з кроўю.
кра́гі, ‑аў;
1. Скураныя накладныя халявы з зашпількамі.
2. Раструбы ў пальчатках.
[Ад гал. kraag — каўнер.]
крадзе́ж, ‑дзяжу,
Тайнае прысвойванне чыёй‑н. уласнасці; кража, зладзейства.