Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нафтаві́к, ‑а, м.

Работнік нафтапрамысловасці; спецыяліст па нафце. На стале ўпраўляючага трэстам ляжыць вялікая каляровая карта будучага горада беларускіх нафтавікоў. Грахоўскі.

нафтаво́з, ‑а, м.

Самаходнае судна для перавозкі нафты налівам (без тары).

на́фтавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да нафты. Нафтавы пласт. // Які здабываецца з нафты. Нафтавыя фарбы.

2. Які прызначаны для здабычы, апрацоўкі нафты. Нафтавая вышка.

3. Які працуе на нафце. Нафтавы рухавік.

4. Які мае адносіны да вывучэння, здабычы і апрацоўкі нафты. Нафтавая лабараторыя. Нафтавая прамысловасць.

нафтага́завы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да нафты і прыродных газаў. Нафтагазавыя рэсурсы. Нафтагазавая прамысловасць.

нафтагазаздабы́ча, ‑ы, ж.

Спец. Здабыча нафты і прыродных газаў.

нафтагазано́снасць, ‑і, ж.

Спец. Наяўнасць нафты і прыродных газаў у геалагічных адкладах.

нафтагазано́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які змяшчае нафту і прыродныя газы, багаты на нафту і прыродныя газы (пра геалагічныя адклады).

нафтагіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства. Партрэты будаўнікоў Полацкага нафтагіганта.

нафтаздабыва́ючы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да здабычы нафты. Нафтаздабываючая прамысловасць.

нафтаздабы́тчык, ‑а, м.

Работнік пафтаздабываючай прамысловасці.