Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ко́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе да з’яўлення трамвая. // Вагон такой дарогі. Праз горад хадзіла так званая конка — вагончыкі па рэйках вазілі коні. Дубоўка.

ко́нкурс, ‑у, м.

1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.

2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.

•••

Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.

[Ад лац. concursus — сутыкненне.]

ко́нкурсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да конкурсу, звязаны з конкурсам. Конкурсная выстаўка. Конкурсныя экзамены. // Прызначаны для конкурсу. Конкурсная работа. Конкурсная камісія.

ко́нна, прысл.

Вярхом, на кані. Адзін за адным ехалі і конна, і на вазах. Якімовіч. Вайтовіч конна аб’язджаў цяпер палеткі, сам наглядаў, дзе як і што робіцца. Пальчэўскі.

конна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «конны», напрыклад: конназаводскі.

коннагвардзе́ец, ‑дзейца, м.

1. Салдат або афіцэр лейб-гвардыі коннага палка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Салдат або афіцэр гвардзейскай кавалерыі.

коннагвардзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коннай гвардыі, да конных гвардзейцаў. Коннагвардзейскі полк. Коннагвардзейскі раз’езд.

конназаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да конназаводства, да коннага завода. Конназаводская гаспадарка.

конназаво́дства, ‑а, н.

Развядзенне пародзістых коней на конных заводах.

конназаво́дчык, ‑а, м.

Уладальнік коннага завода ў дарэвалюцыйнай Расіі.