расчляні́ць, ‑чляню, ‑членіш, ‑членіць; зак., што.
Раздзяліць на асобныя часткі. Расчляніць тэрыторыю. // Разбіць на асноўныя састаўныя элементы. Расчляніць вытворчы працэс.
расчляня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да раcчляніцца.
2. Зал. да расчляняць.
расчляня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да расчляніць.
расчо́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Грэбень для расчэсвання валасоў. Чалавек зняў з рукі плашч, .. дастаў з верхняй кішэні пінжака расчоску і правёў ёю некалькі разоў па рэдкіх пасівелых валасах. Пальчэўскі.
расчу́ленасць, ‑і, ж.
Стан расчуленага; усхваляванасць. [Хлопчык] паволі змаўкаў, сціха хліпаючы не столькі ад гора, колькі ад расчуленасці. Гарэцкі. Засталася расчуленасць, ціхая, трошкі як быццам хмельная радасць успамінаў, выразных да самай найменшай драбніцы. Брыль.
расчуле́нне, ‑я, н.
Тое, што і расчуленасць. І цяжка мне суцішыць і стрымаць Пачуцці, расчуленне, хваляванне! Дзяргай.
расчу́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расчуліць.
2. у знач. прым. Прыемна ўсхваляваны. — Іван Міхайлавіч, любы вы мой... — толькі і змог адказаць расчулены дырэктар, прытуліўшы шчаку да суконнага пінжака брыгадзіра. Б. Стральцоў. Расчуленая Аксіння, якую Надзя ўпершыню назвала не проста цёткай, а Аксінняй Захараўнай, пацалавала яе. Лынькоў. // Які паддаўся жалю, чуллівасці. [Марак], расчулены, выняў маленькі кашалёк, пакапаўся ў ім і нечакана падарыў дарагую манету. Мележ.
расчу́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Паддацца пачуццю хвалявання, замілавання, жалю. Камісар адчуў глыбокую ўдзячнасць да гэтага разумнага, смелага хлопца і расчуліўся да слёз. Шамякін. Прамова .. [Цімохава] была гарачая, сам прамоўца расчуліўся, і сляза вось-вось гатова была скаціцца з яго вострых і хітрых вачэй. Колас. Ваня расчуліўся ад нечаканай ласкі. Новікаў.
расчу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Выклікаць пачуццё ўсхваляванасці, замілавання, жалю. Клопаты сына так расчулілі маці, што яна ажно заплакала. Сіняўскі. Маркотная думка адгукнулася ў грудзях вострым болем, расчуліла да слёз. Асіпенка.
расчу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да расчуліцца.