Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малавераго́дна, прысл., у знач. вык.

Аб малой, недастатковай верагоднасці чаго‑н.

малавераго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць малаверагоднага.

малавераго́дны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае сумненне; няпэўны. У наш час каб не заўважылі перадавіка і не праславілі яго, — гэта здавалася мне малаверагодным. Асіпенка. Нападзенне на лагер малаверагоднае — ні немцы, ні паліцыя ў ліс пакуль не лезлі. Навуменка.

малаве́р’е, ‑я, н.

Недахоп веры ў што‑н., упэўненасці ў чым‑н.

малаве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да малавер.

малаве́рны, ‑ая, ‑ае.

Які недастаткова верыць у каго‑, што‑н. Малаверны чалавек.

мала́ві, нескл.; адз. малавіец, ‑війца, м.; малавійка, ‑і, ДМ ‑війцы; мн. малавійкі, ‑віек; ж.

Народ, які жыве ў рэспубліках Малаві, Мазамбіку і Замбіі.

малаві́ец,

гл. малаві.

малаві́йка,

гл. малаві.

малаві́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да малавійцаў, які ўласцівы, належыць ім.