расцюко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расцюкаваць.
расцюко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцюкоўваць — расцюкаваць.
расцяга́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расцягаць.
расцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разабраць, разнесці за некалькі прыёмаў, у розныя месцы. Ніжніх лесвіц няма — расцягалі на дровы, на верхніх ярусах — густыя пераплёты коса пастаўленых клетак. Навуменка. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда, .. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала. Скрыган. // Раскрасці. Пайсці ў лес, гэта значыць кінуць усё дабро. А хіба яно застанецца цэлае! Яго ж расцягаюць дарэшты. Чарнышэвіч.
расця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцягваць — расцягнуць.
расця́гвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расцягнуцца.
2. Зал. да расцягваць.
расця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расцягнуць.
расця́гненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць расцягненага.
расця́гнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расцягнуць.
2. у знач. прым. Тое, што і расцягнуты (у 2, 3 знач.).
расця́гнутасць, ‑і, ж.
Уласцівасць расцягнутага. Расцягнутасць лініі абароны. Расцягнутасць апавядання.