касаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Разм. Глядзець коса, убок; касіць вочы. Льга было заўважыць, што Кірыла толькі што атрымаў «Залатую Зорку», бо ён сам яшчэ не звыкся з ёю і час ад часу касавурыў вочы на высокую ўзнагароду. Гурскі. Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы. Лынькоў. Крылаты драпежнік паступова суцішыўся, толькі зрэдку касавурыў на хлопчыкаў пукатыя шкельцы вачэй. Беразняк.
ка́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.
2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.
касаго́р, ‑а, м.
Схіл гары, пагорка. Падняцца па касагоры. □ Вучні кінуліся па касагоры ўніз да вады. Шамякін. Ахутаныя зелянінай садоў, дамы нібыта па прыступках узбіраліся на касагор. Савіцкі.
касала́пасць, ‑і, ж.
Скрыўленне студні з паваротам яе пярэдняй часткі ўнутр або вонкі. Прыроджаная касалапасць.
касала́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.
Ставіць пры хадзе ступні наскамі ўсярэдзіну ці ў бакі. З хаты ад Андрэя, смеючыся і азіраючыся на дзверы, выбег хлопец гадоў дванаццаці, — перавальваўся з боку на бок і касалапіў, як мядзведзь. Пташнікаў.
касала́пы, ‑ая, ‑ае.
Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі. Шаройка хутка закрочыў паміж дрэў, шыракаплечы, касалапы, як мядзведзь... Шамякін. // у знач. наз. касала́пы, ‑ага, м. Пра мядзведзя. На досвітку сёння да сувязістаў завітаў касалапы. Алешка.
касану́ць і касяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да касіць.
касасло́й, ‑ю, м.
Слой драўніны з касым, пакручастым размяшчэннем валокнаў.
касасло́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць касаслойнага.
касасло́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае касаслой. Касаслойнае дрэва.