угарэ́цца, ‑рыцца; зак.
Пачаць добра гарэць, разгарэцца. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас.
угарэ́ць, ‑рыць; зак.
Спец. Паменшаць пры гарэнні, плаўленні.
угатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.).
Прыставаць.
угаці́ць, угачу, угаціш, угаціць; зак., што ў што.
1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.
2. Разм. Зрасходаваць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Угаціць усё масла ў адзін кацёл.
уга́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад угаціць.
уга́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да угаціць.
угі́н, ‑у, м.
Увагнутае месца на чым‑н., дзе‑н.; увагнутая частка крывой лініі.
угіна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. угінаць — увагнуць, угнуць.
2. Тое, што і угін.
угіна́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае ўгін, з угінам. Угінастая сцяжынка .. віецца, як змейка, перада мною і вядзе ўсё ў больш высокія і густыя чароты. Пестрак.
угіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да увагнуцца, угнуцца.