Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.

1. Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы. Колас.

3. толькі незак. Зал. да расходаваць.

расхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

1. Патраціць (траціць) на што‑н. [Кубэ:] — Вы ведаеце інструкцыю: пры экзекуцыі расходаваць не больш як па патрону на чалавека. Лынькоў. Ашчадна, як дбайныя гаспадары, расходуюць гаручае вадзіцелі аўтабазы. «Звязда».

2. Разм. Спажыць (спажываць). Асвятляльныя прыборы расходуюць мала электраэнергіі.

расхо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разбіты, папсаваны доўгай хадою. Расходжаныя прыступкі. □ Ідзе .. [сусед] пасярод дарогі і шырокімі расходжанымі ступнямі босых ног мякка шлёпае па пяску. Галавач.

расхо́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расхадзіцца (у 1, 2, 4 знач.).

расхо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм. Разыход людзей з якога‑н. сходу, бяседы і пад. Перад расходзінамі Ігнася паклікалі да сябе Люба з Ларысай. Мурашка.

расхо́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца.

Незак. да разысціся.

расхо́днік, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства таўсцянкавых з жоўтым мясістым сцяблом і лісцем; зайцава капуста.

расхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да расходу (у 1–3 знач.), выдзелены, прызначаны для расходу. Расходныя грошы. Расходная кніга. □ Яны пачалі правяраць дакументы. Таццяна праглядала расходныя, Ніна Іванаўна прыходныя. Васілёнак.

расхо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расхапіць.

расхо́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расхопліваць.