Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

кара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падлягае пакарання), цягне за сабой пакаранне. Каральны ўчынак. Каральнае парушэнне законнасці.

карамбо́ль, ‑ю, м.

У більярднай гульні — рыкашэтны ўдар шара, які адскочыў ад другога шара, па трэцяму. // Більярдная гульня ў тры шары з прымяненнем такога ўдара.

[Фр. carambole.]

караме́ль, ‑і, ж.

1. зб. Сорт цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай, прыгатаваных з цукру і патакі.

2. Палены цукар, які ўжываецца для падфарбоўвання кандытарскіх вырабаў.

3. Падпражаны солад, які ўжываецца для падфарбоўвання піва.

[Фр. caramel.]

караме́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Адна цукерка карамелі. Смактаць карамелькі.

караме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карамелі, заняты вырабам карамелі. Карамельная вытворчасць. Карамельны цэх.

кара́н, ‑а, м.

Свяшчэнная кніга мусульман, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні магаметанскай рэлігіі.

[Ад араб. qur'ān — чытанне, кніга.]

каранава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. каранаваць.

каранава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад каранаваць.

2. у знач. прым. Надзелены манархічнай уладай; вянчаны на царства. Каранаваны кароль.

каранава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак. і незак.

Вянчацца на царства.

каранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) цырымонію каранацыі; вянчаць каго‑н. на царства.