мясцко́маўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мясцкома.
мясцо́васць, ‑і, ж.
1. Пэўная частка зямной паверхні. Балоцістая мясцовасць. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі. Наўкола была адкрытая мясцовасць, і Ніне здавалася, што за ёй сочаць сотні варожых вачэй. Шчарбатаў.
2. Край, раён, акруга. Уся мясцовасць, якою.. [Назарэўскі] цяпер ішоў, была ўжо некалькі дзён савецкая. Чорны.
мясцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці. Мясцовыя ўмовы. Мясцовая гаворка. // Які вырабляецца, робіцца ў пэўнай мясцовасці, не прывазны. Мясцовыя вырабы. Мясцовы сорт бульбы. □ Вельмі добра зрабіла праўленне, што ўвяло дадатковую аплату за нарыхтоўку і вывазку мясцовых угнаенняў. «Звязда». // Які жыве ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; які дзейнічае, працуе ў дадзенай мясцовасці. Мясцовы настаўнік. Мясцовы паштальён. □ Супрацоўніцтва з мясцовыя насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль. // Які знаходзіцца, размешчаны ў дадзенай мясцовасці, на дадзенай тэрыторыі. Мясцовы калгас.
2. Які дзейнічае, мае значэнне толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны. Мясцовая ўлада. Мясцовыя Саветы. Мясцовая газета. □ Арганізацыйная структура кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам павінна базіравацца на спалучэнні цэнтралізаванага дзяржаўнага кіраўніцтва з павышэннем ролі мясцовых арганізацый у кіраванні гаспадаркай. «Звязда».
3. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго‑н. цэлага; не агульны. Мясцовае запаленне лёгкіх.
•••
Мясцовая прамысловасць гл. прамысловасць.
Мясцовы камітэт гл. камітэт (у 1 знач.).
Мясцовы час гл. час.
мя́та, ‑ы, ДМ мяце, ж.
Травяністая расліна сямейства губакветных з моцным пахам, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і кандытарскай справе. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіні, ружы, бэз, мята. Мурашка. Моцна пахла лугавая мята. Самуйлёнак.
мятла́, ‑ы; мн. мётлы, ‑аў, ж.
Пучок звязаных галінак без лісцяў, звычайна насаджаных на палку, які служыць для падмятання. Дворнік адвярнуўся і пачаў заўзята шоргаць мятлою па тратуары. Якімовіч.
•••
Гнаць мятлою гл. гнаць.
Пад мятлу — начыста, без астатку.
Сядзець як мыш пад мятлою гл. сядзець.
мятла́хскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: мятлахская плітка гл. плітка.
[Ад геагр. назвы.]
мя́тлік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Тое, што і метлюжок. Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. Даніленка.
2. ‑а. Абл. Матылёк. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. Савіцкі.
мятлі́сты, ‑ая, ‑ае.
Такі, як мяцёлка, пышны. Зусім не відаць Агаткі: вусаты ячмень з аднаго боку, з другога — мятлісты авёс. Колас.
мятлі́ца, ‑ы, ж.
Шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі. Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці. Грамовіч. Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца. Прыказка.
мятлі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мятліцы. Руневіч выплюнуў мятлічную саломінку, якую ўсё жаваў, паглядзеў на Крушыну. Брыль.