расхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; ‑хопім, ‑хопіце; зак., што.
Разм.
1. Тое, што і расхапаць. Пакупнікі расхапілі цыбулю за якіх чатыры гадзіны. Паслядовіч.
2. Хутка развесці, разамкнуць, разняць. Расхапіць рукі.
расхаце́цца, ‑хочацца; безас. зак.
Перастаць хацецца. Шчыра кажучы, Люся ўжо ледзь не клявала носам, як пад’язджалі да стану. А тут зусім спаць расхацелася. Даніленка.
расхаце́ць, ‑хачу, ‑хочаш, ‑хоча; зак., чаго і з інф.
Перастаць хацець. Расхацець марожанага. Расхацеў ехаць на поўдзень.
расхвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.
Разм. Пачаць празмерна хваліцца. На ўвесь зялёны бор Расхваліўся Мухамор, Што пад шапкай — маку цвет — Ён дзяцюк на цэлы свет. Танк.
расхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.
Вельмі, не адзін раз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі. Кулакоўскі. І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім. Якімовіч.
расхва́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расхвальваць.
расхва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расхваліцца.
2. Зал. да расхвальваць.
расхва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расхваліць.
расхвалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхваляваць.
2. у знач. прым. Які моцна хвалюецца, бурны (пра мора, возера, раку і пад.). Краіна падобная была да расхваляванага мора, над якім .. грукочуць грымоты. Самуйлёнак.
3. у знач. прым. Які моцна хвалюецца, непакоіцца; расстроены. Апусцілі заслону, выйшаў ніўскі настаўнік, падняў руку, каб суцішыць расхваляваных дзяцей. Пальчэўскі. Расхваляваны ішоў я на ўрок, і на ўроку ў тлумачэннях маіх не было ранейшага складу і ладу. Кірэенка.
расхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна хвалявацца, стаць бурным (пра мора, возера, раку і пад.).
2. Пачаць моцна хвалявацца, непакоіцца; расстроіцца. Я так расхваляваўся, што не мог доўга заснуць. Гамолка. — А ты што, дамоў не заглянеш? — Некалі, ды і не варта, толькі расхвалююцца старыя. М. Ткачоў.