Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расфасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфасоўваць — расфасаваць.

расфасо́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца расфасоўкай.

расфасо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да расфасоўшчык.

расфіласо́фствавацца, ‑ствуюся, ‑ствуешся, ‑ствуецца; зак.

Разм. Пачаць філасофстваваць. — Збажына і тая расце іначай на вольнай зямлі, — расфіласофстваваўся дзед. Васілевіч.

расфранці́цца, ‑франчуся, ‑францішся, ‑франціцца; зак.

Разм. Адзецца па-святочнаму, франтавата; разадзецца. — А ты куды гэтак расфранціўся? На заданне? Шашкоў.

расфра́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Адзеты па-святочнаму, франтавата. Куйбышава не збянтэжыў ні «матылёк», ні расфранчаны выгляд наведвальніка. «Маладосць».

расфуфы́раны, ‑ая, ‑ае.

Разм. іран. Занадта пышна і без густу адзеты. На Васілёва вяселле [Святлана] прыязджала, як краля — расфуфыраная, у моднай сукенцы. Даніленка. — Які ён з сябе? — Расфуфыраны такі хлюст. Толькі твар нібы на ім чорт гарох малаціў. Машара.

расфуфы́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расфуфырыцца.

расфуфы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. іран. Занадта пышна і без густу адзецца.

расфы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Пачаць гучна і многа фыркаць. Конь расфыркаўся.

2. перан. Пачаць гаварыць з раздражненнем, паказваючы сваё незадавальненне.