наве́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навезці.
наве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. навёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-чаго.
Прывезці ў вялікай колькасці. [Грышка:] — А каб ты бачыў, дзядуля, чаго павезлі на папар! Заўтра, кажуць, павязуць яшчэ больш матэрыялаў. Паслядовіч. [Лёня:] — А мы вам, брат, таксама падарункаў павезлі. Хочаш паглядзець? Якімовіч.
наве́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да навейваць.
наве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навеяць.
наве́йшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. новы (у 1, 2 і 5 знач.).
наве́к і наве́кі, прысл.
Назаўсёды, на ўсё жыццё. Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. Чорны. Навек пакінуў ты [Гастэла] глыбокі след У неўміручай памяці народнай. Аўрамчык. О, як бы нам хацелася здабыць Навекі мір для роднае краіны! Панчанка. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі.
•••
Заснуць навекі (навек) гл. заснуць.
наве́ла 1, ‑ы, ж.
Кароткая аповесць ці апавяданне звычайна пра якую‑н. адну надзею з нечаканым фіналам. Асноўным жанрам дарэвалюцыйнай прозы Якуба Коласа з’яўляецца кароткае апавяданне, або навела. «Полымя». Апавяданне ў адрозненне ад навелы адлюстроўвае не выключныя, інтрыгуючыя падзеі, а самыя звычайныя, будзённыя. А. Макарэвіч.
[Іт. novella.]
наве́ла 2, ‑ы, ж.
У юрыспрудэнцыі — закон, які дапаўняе або часткова замяняе дзеючыя кодэксы законаў. Заканадаўчая навела.
навелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Аўтар навел 1. Праблема стварэння вобраза новага чалавека хвалявала беларускіх навелістаў 20‑х гадоў. Пшыркоў.
навелі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да навеліст.
навелі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж., зб.
Жанр навелы 1. Беларуская навелістыка.