макша́не, ‑шан; адз. макшанін, ‑а, м.; макшанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. макшанкі, ‑нак; ж.
Тое, што і мокша.
макша́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мокшы, макшан, уласцівы, належыць ім. Макшанская мова.
ма́ла, прысл.
1. У невялікай, недастатковай колькасці, ступені; нямнога. Калодзеж быў неглыбокі, і вады ў ім было мала. Колас. Віктар пачаў апавядаць усё зусім спакойна, разважна, нібы справа гэта зусім мала яго і абыходзіла. Зарэцкі. Сёння ў ашчаднай касе нешта было мала людзей, зусім не так, як звычайна. Васілёнак.
2. Недастаткова; менш, чым патрэбна. У пакоі мала святла, толькі пад столлю — маленькая цьмяная лямпачка. Шамякін. Заняты нялёгкай вучобай, Яўген мала звяртаў увагі на сястру. Карпаў. / у знач. вык. з інф. [Даміра:] — Гад. Такіх расстрэльваць мала. Ну і тып. Асіпенка. // Разм. Рэдка, не часта. Мала Днём мы бачымся з табой. Куляшоў.
3. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «хто», «што», «дзе», «калі» азначае: нямногія, нямногае; у нямногіх месцах, рэдка і г. д. Працуючы бондарам, .. [Раман] жыў ля самага лесу і зусім рэдка бываў на вёсцы і мала з кім удаваўся ў гаворку. Кавалёў. А вось і возера-акно, Якога мала дзе пабачыш. Колас.
•••
І гора мала каму — пра абыякавыя, няўважлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; пра адсутнасць хвалявання з чыйго‑н. боку.
Мала кашы еў (з’еў) гл. есці.
Мала таго (у знач. пабочн.) — акрамя таго. [Галаўня:] «Цяпер.. [Сцяпан] абняславіць мяне. Мала таго, яшчэ з работы паляціш...» Гроднеў.
Мала што — што з таго; не мае значэння.
Ні многа ні мала гл. многа.
мала...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «малы», «мала», напрыклад: маладаходны, маларослы, малазямельны, маладаступны.
малаабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Мала, недастаткова пацверджаны сур’ёзнымі довадамі. Малаабгрунтаваныя вывады.
малаабжы́ты, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова абжыты. Малаабжыты край.
малаадукава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковай адукацыі і ведаў. Малаадукаваны чалавек.
малаадчува́льны, ‑ая, ‑ае.
Які слаба рэагуе на знешнія ўплывы. Малаадчувальная фатаграфічная плёнка.