Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растушо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растушавацца.

2. Зал. да растушоўваць.

растушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растушаваць.

растушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растушаваць. // Растушаваная частка малюнка. Чарцёж з растушоўкай.

2. Р мн. ‑шовак. Завостраная палачка з мяккага матэрыялу (паперы, корку, замшы і пад.) для растушоўвання грунтоўкі, накладвання грыму.

расты́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растыкаць.

расты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Уторкнуць, уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае. Растыкаць палкі. // перан. Размясціць, расставіць каго‑, што‑н. у беспарадку, абы-як.

растыка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да расты́каць.

растэрмінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растэрмінаваць.

растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год... Хадкевіч. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка.

растэрміно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да растэрміноўваць.

растэрміно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растэрмінаваць.

растэрміно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Выкананне або выплата чаго‑н. па частках у які‑н. тэрмін. Продаж у растэрміноўку. □ І хоць у .. [Піка], як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку. Быкаў.