Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адзінаве́рства, ‑а, н.

Вызнанне адной з кім‑н. веры; агульнасць рэлігіі.

адзіна́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з’ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас.

адзінакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах). Над працоўнымі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны навісла пагроза трапіць у рабства да гітлераўскай Германіі. У такіх умовах Савецкі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сваім адзінакроўным братам. «Весці».

адзінанача́лле, ‑я, н.

Сістэма кіравання, пры якой усё кіраўніцтва сканцэнтравана ў руках адной асобы. Адзінаначалле ў гаспадарцы.

адзінанача́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая мае права адзінаначалля.

адзіна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з адной часткі, не падвойны. Адзінарнае акно. Адзінарная пража.

адзінаўла́ддзе, ‑я, н.

Сканцэнтраванне ўлады ў адных руках; паўната, неабмежаванасць чыёй‑н. улады.

адзінаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у руках якога непадзельна сканцэнтравана ўся ўлада. Адзінаўладны правіцель.

адзінаўла́дства, ‑а, н.

Тое, што і адзінаўладдзе.

адзіна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна.