расту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тузаючы, пазбавіць належнага выгляду. Цяляты растузалі сноп.
расту́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растуліць.
растулі́цца, ‑туліцца; зак.
Разм. Перастаць быць стуленым; раскрыцца. [Каршукоў] уздрыгнуў, яго патрэсканыя вусны растуліліся, агаліўшы чорныя ад махоркі зубы. Асіпенка.
растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.
Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы. Алешка.
расту́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растуліцца.
2. Зал. да растульваць.
расту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растуліць.
растушава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растушаваць.
растушава́цца, ‑шуецца; зак.
Размалявацца, расчарціцца тушшу. Малюнак добра растушаваўся.
растушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
Раўнамерна разнесці туш, карандаш у ценявых месцах малюнка. Растушаваць чарцёж.
растушо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растушоўваць — растушаваць.