растрыбушы́ць, ‑бушу, ‑бушыш, ‑бушыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Пачысціць, выдаліўшы вантробы (рыбу, птушку і пад.). Растрыбушыць курыцу.
2. перан. Выкінуць, растрэсці ўнутранасці чаго‑н. — Глядзіце, пухам лебядзіным І ганак мой, і двор замецен, — Жанчына скардзіцца. — Падушкі, Пярыну ўсю растрыбушылі. Бялевіч. // перан. Спустошыць, раскідаўшы, расцягнуўшы тое, што знаходзілася ўсярэдзіне. Мы выкочвалі са склепа кубельцы сала, бочкі масла. Усё гэта тут жа разбівалі і раскідалі па дзядзінцы.., растрыбушылі склеп і кінуліся да адрыны. Якімовіч. — [Бандыты] дзверы ў краме ссадзілі, нас туды загналі і растрыбушылі ўсё. Воз наклалі, як гару, ды яшчэ ў мяшкі панапіхалі. Чарнышэвіч. // Растрэсці, разадраць на часткі. [Арыстаў] ухапіў паперы са стала, умомант растрыбушыў іх перад Лакціёнавым. Алешка. Растрыбушылі .. [кураняты] некалькі бульбін і, адбіраючы адно ў аднаго, разнеслі іх. Якімовіч.
растрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрывожыць.
2. у знач. прым. Якога апанавала трывога, хваляванне. — Можна, Рыгор Міхасевіч? — адчыніўшы дзверы, запытала растрывожаная Ліба. Гартны. Не лёгка паддаюцца сну растрывожаныя сэрцы. Кулакоўскі. // Які выказвае трывогу, сведчыць пра трывогу, хваляванне. Растрывожаны позірк.
3. у знач. прым. Прыведзены ў рух, разварушаны. Растрывожаны мурашнік. Растрывожаны вулей. □ Растрывожаныя рыжыя казюлі і чэрві ўсплылі на паверхню чорнай прорвы. Чорны.
растрыво́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растрывожыцца.
2. Зал. да растрывожваць.
растрыво́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растрывожыць.
растрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Стаць устрывожаным, неспакойным; моцна захвалявацца. [Наўмыснік] ніколі не траціў спакойнай вытрыманасці, а цяпер так растрывожыўся і разнерваваўся. Чорны. Калі ж .. [Казік] не з’явіўся і ў абед, хлопцы растрывожыліся. Чарнышэвіч.
растрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцную трывогу, неспакой; устрывожыць. Цьмяныя, але жывучыя ў дзіцячай душы ўспаміны пра бацьку растрывожылі Віцю. Якімовіч. Пасля вячэры не хацелася ісці спаць. Тамаш растрывожыў душу. Чарнышэвіч.
2. Прывесці ў рух, вывеўшы са стану нерухомасці, спакою. Растрывожыць мурашнік. Растрывожыць рой.
3. Разм. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; развярэдзіць. Растрывожыць рану. / у перан. ужыв. [Варашкін] папытаў, добра не падумаўшы, хацеў, каб на лепшае было, а яно [вунь] як павярнулася — незагоеную рану сябру растрывожыў. Савіцкі.
растрэ́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растрапацца.
2. Зал. да растрэпваць.
растрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растрапаць.
растрэ́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растрэсваць — растрэсці.
растрэ́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растрэсціся.
2. Зал. да растрэсваць.