растру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раструсіць.
растру́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раструшчыць.
2. у знач. прым. Раздроблены, разбіты на дробныя кавалкі. Пад нагу то тут, то там траплялі раструшчаныя кукурузныя пачаткі. М. Стральцоў. Ступіш не так — і загрыміць якая-небудзь бляшанка, пакоціцца ўніз раструшчаная цагліна... Бураўкін. // Пашкоджаны, разбіты (пра косць).
растру́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раструшчваць — раструшчыць і раструшчвацца — раструшчыцца.
растру́шчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раструшчыцца.
2. Зал. да раструшчваць.
растру́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раструшчыць.
растру́шчыцца, ‑шчыцца; зак.
Разм. Раздрабіцца пры ўдары, ад дзеяння цяжару. Камень раструшчыўся пад колам, а [Алёшка:] — Зараз наш плыт або пойдзе пад лёд, або раструшчыцца ўшчэнт... Хадкевіч.
растру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Разм. Ударыўшы, націснуўшы чым‑н., раздрабіць. Віктар Пясецкі, падняўшы з зямлі гадзіннік, у якім ён, наступіўшы нагою, раструшчыў шкло, злосна паглядзеў на мужчын і падаўся ў кусты. Гурскі. [Галя] ударыла, мусіць, па воку, бо на .. [Васіля] аднекуль са столі раптам пасыпаліся іскры, вострыя, колкія, бы там хто раструшчыў лямпачку на дробныя чырвоныя кавалачкі. Пташнікаў. // Пашкодзіць, разбіць (пра косць і пад.). Драпежнік не паспеў забіць .. [перапёлку], адно раструшчыў грудную клетку. Чыгрынаў. / у безас. ужыв. Не то асколкам, не то кавалкам адарванага бетону .. [Якімцаву] раструшчыла левае плячо. Хадкевіч.
растрыбу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растрыбушыць.
растрыбу́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да растрыбушваць.
растрыбу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растрыбушыць.