Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растра́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растраціцца.

2. Зал. да растрачваць.

растра́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растраціць.

растро́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Неакуратны, непрычасаны, лахматы чалавек; неахайнік.

растру́б, ‑а, м.

1. Расшырэнне на канцы трубы; прадмет такой формы. Скрыўленыя чорныя раструбы вентылятараў басавіта гулі над электрапечамі. Савіцкі.

2. Расшыраная частка якога‑н. адзення, абутку. Боты з раструбамі. □ На руках у Сценкі былі рукавіцы — скураныя, жоўтыя, з раструбамі да самых локцяў. Хомчанка.

раструбі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак., што, аб чым, пра што, з дадан. сказам і без дап.

Разм. Разнесці чуткі, расказаць усім і ўсюды; раззваніць. Цётка раструбіла на ўсё мястэчка, што ў таго пасадскага кучаравага хлопца з вялікімі вачыма лёгкая рука і добрае сэрца. С. Александровіч. [Віктар:] — Але праект цікавы. І галоўнае — пра яго ўжо раструбілі. Савіцкі.

растру́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае раструб, раструбы. Раструбныя пальчаткі.

раструсі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., што.

Разм.

1. Раскідаць, рассыпаць тонкім слоем. Раструсіць чарназём.

2. Разгубіць, растрэсці дарогай.

растру́ска, ‑і, ДМ ‑трусцы, ж.

1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раструсіць.

2. Р мн. ‑сак. Страты ў вазе і меры сыпкіх прадуктаў і матэрыялаў пры іх захаванні і перавозцы. Раструска мукі.

растру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раструсіць.

растру́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раструшваць.