Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растра́тчык, ‑а, м.

Той, хто зрабіў растрату (у 2 знач.).

растра́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да растратчык.

растра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. растраўліваць — растравіць і растраўлівацца — растравіцца.

растра́ўлівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растравіцца.

2. Зал. да растраўліваць.

растра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растравіць.

растраўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да растравіцца.

2. Зал. да растраўляць.

растраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да растравіць.

растра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑траціцца; зак.

1. Растраціць свае грошы. // перан. Патраціць свае фізічныя і душэўныя сілы на што‑н. дробнае, пустое.

2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць; зрабіць растрату (у 2 знач.). Нінка .. то кідала аўтакалону, то зноў варочалася; была стала на работу ў буфет у сталовую, растрацілася, пайшла пасля ў дарожніцы. Пташнікаў.

растра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

1. Расходаваць, патраціць (грошы, капітал і пад.). [Міхась:] — У мяне з грашыма тугавата, дзядзька. Аванс увесь па дарозе растраціў. Лупсякоў. // перан. Патраціць (фізічныя і душэўныя сілы) на што‑н. дробнае, пустое, непрыстойнае. Малады яшчэ гадамі, .. [Паходня] ужо шмат перажыў, але не растраціў, а як бы накапіў энергію, каб аддаваць яе той справе, якую яму даручыць партыя. Хадкевіч. Сіл не растраціў, свой збярог агонь. Іду, паклаўшы сэрца на далонь, Насустрач навальніцам і падзеям. А. Александровіч.

2. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.). Растраціць казённыя грошы.

3. Страціць паступова. [Хана] дарогаю растраціла ўсіх сваіх небаракаў-родных. Чорны. [Антанюк:] — З-за свайго характару ты растраціла сяброў. Шамякін.

растра́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растраціць.