радыётэ́хнік, ‑а,
Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.
радыётэ́хнік, ‑а,
Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.
радыётэ́хніка, ‑і,
1. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення электрамагнітных ваганняў высокай частаты.
2. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты.
радыётэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да радыётэхнікі (у 1 знач.).
2. Звязаны з вывучэннем і прымяненнем радыётэхнікі.
радыёуніверсітэ́т, ‑а,
Сістэматычныя перадачы па радыё (лекцыі, кансультацыі, гутаркі), якія маюць на мэце павышэнне ведаў у пэўнай галіне і разлічаны на пастаянных слухачоў.
радыёўстано́ўка, ‑і,
Радыёапаратура, устаноўленая ў месцы яе пастаяннай эксплуатацыі.
радыёфі́зік, ‑а,
Спецыяліст у галіне радыёфізікі.
радыёфі́зіка, ‑і,
Галіна фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.
радыёфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
радыёфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе;
Ажыццявіць (ажыццяўляць) радыёфікацыю.
радыёфіка́цыя, ‑і,
Аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.