расто́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растачыць 1.
расто́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растачыць 3.
расто́чнік, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца расточкай 1.
расто́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расточкі 1. Расточныя работы. // Які служыць для расточкі 1. Расточныя інструменты. Расточныя станкі.
растр, ‑а, м.
Спец. Сістэма ліній, нанесеных у пэўным парадку на якую‑н. паверхню аптычным, графічным, механічным або іншым спосабам, а таксама прыстасаванне, якое складаецца з сістэмы адпаведна размешчаных ніцей, палос, прызмаў, лінзаў і пад.
[Ням. Raster.]
растраві́цца, ‑травіцца; зак.
1. Разм. Моцна раздражніцца чым‑н.
2. Спец. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку). Малюнак добра растравіўся.
растраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., каго-што.
1. Разм. Моцна раздражніць. [Міканор:] — Растравілі [курэй] мясам, а цяпер яны адна адну заклёўваюць. Кулакоўскі.
2. Спец. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго‑н. з дапамогай кіслаты або іншых едкіх рэчываў.
растра́льны, ‑ая, ‑ае.
З рострамі (у 2 знач.). Растральныя калоны.
растранжы́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растранжырыць.
растранжы́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растранжырваць — растранжырыць.
растранжы́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растранжырыцца.
2. Зал. да растранжырваць.